Памер ЗВР пасля гэтага перавысіць $8 млрд. Але ў абменніках грошы, выдзеленыя Расіяй, не з'явяцца.

Расійскі крэдыт у $3 млрд., які Беларусь разлічвае атрымаць у маі, будзе цалкам захаваны ў золатавалютных рэзервах краіны. Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў:

«Што тычыцца расійскага крэдыту - было заяўлена адкрыта і недвухсэнсоўна, што ён будзе накіраваны ў золатавалютныя рэзервы краіны».

Такім чынам, у абменніках грошы, выдзеленыя Расеяй, не з'явяцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?