На свяце песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета-2011" 24 ліпеня выконвалі не толькі вершы і песні. Міністр культуры Павел Латушка танцаваў кракавяк.
Свята песні і паэзіі, прысвечанае 120-годдзю Максіма Багдановіча, "Ракуцёўскае лета-2011" адбылося ў фальварку Ракуцёўшчына, што непадалёк ад Краснага і Чысці. У 1911 г. тут улетку жыў Максім Багдановіч.
Свае творы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, чыталі Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, іншыя паэты. Гучалі песні ў выкананні ансамбляў і асобных салістаў.
Урачыстае адкрыццё свята.
Сядзіба Лычкоўскіх, дзе жыў Максім Багдановіч у 1911 г., ахоўваецца дзяржавай
Гасцей сустракалі караваем.
Народны ансамбль "Крынічанька" Раёўшчынскага дома культуры.
У музэі.
У музэі.
Традыцыйны кірмаш, што праводзіцца на гары паміж фальваркам і Красным.
Міністр культуры Павел Латушка.
Павел Латушка танчыць кракавяк.