Час (In Time)


ЗША, 2011, каляровы, 109 хв.

Рэжысёр: Эндру Нікал

Ролі выконваюць: Джастын Цімбэрлэйк, Аманда Сайфрэд, Кіліан Мэрфі, Алекс Пэціфер, Алівія Ўальд

Жанр: Фантастычны трымценнік-антыўтопія

Адзнака: 6,5 (з 10)

У прышлым усе дарослыя выглядаюць на 25 гадоў. Каб жыць далей, яны мусяць набываць час. У бедных у запасе толькі гадзіны й суткі, а багацеі цешацца стагоддзямі. Уіл — хлопец з працоўнага гета, які трапіў у квартал для багатых дый уцёк з дачкой фінансіста. Цяпер закаханая парачка — пагроза для ўсёй сістэмы.

Фільм новазеландца Эндру Нікала, якога заўжды цікавілі няправільныя сусветы, — гэта

марксісцкая антыўтопія для гангстэраў-«акупантаў».
Паўтары стагоддзі таму адзін барадаты дзядзечка з «Капіталам» у рукох распавядаў, як буржуа высмоктваюць час у працоўных. Нікал гэтую метафару ўвасобіў. Час у фільме купляецца, крадзецца і прадаецца. Філіжанка кавы — чатыры хвіліны, машына — 59 гадоў, квіток на аўтобус — дзве гадзіны (кошты заўжды растуць).

У гэтым свеце бедныя дахадзягі спяшаюцца, а несмяротныя багацеі — нудзяцца ад вечнасці. Перапады часу выбухаюць гангстэрскім экшэнам: героі стужкі вядуць сябе, як «Бонні і Клайд».

Але ў гэтых добрых разбойнікаў, якія заклікаюць да «акупацыі» багатых раёнаў, заўжды добры макіяж і фрызура.
Падстрыжана-змрочная карціна Нікала занадта гламурная й добра прадаецца.

Гледачам яна абыйдзецца ў 109 хвілінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?