Ва Уздзенскім раёне забілі нумізмата
Дзеля калекцыі манет у 40 тыс. даляраў.
Следчым аддзелам пракуратуры Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа па факце забойства жыхара Уздзенскага раёна з-за калекцыі манет.
Ноччу 7 лістапада ва Уздзенскі РАУС паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў вёсцы Лоша. Пры тушэнні пажару ў хаце быў знойдзены труп мужчыны 1975 года нараджэння, сына гаспадара. Прычынай смерці з’явілася нажавое раненне ў сэрца.
Пры правядзенні аператыўна-следчых мерапрыемстваў знойдзены падазраваны ў здзяйсненні злачынства — 27-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Мужчына ўжо знаходзіўся пад следствам за ўчыненне ў гэтую ж ноч разбойнага нападу.
Згодна з асноўнай версіяй следства, забойства здзейснена з-за калекцыі манет (усяго 2,5 тысячы), агульным коштам каля 40 тысяч даляраў. Абвінавачваны ўжо паказаў месца, дзе знаходзіліся скрадзеныя манеты. Яны канфіскаваныя. Вядзецца следства.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм