Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях амбасады ЗША ў Беларусі Крыстафер Паніка наведаў лідара хрысціянскіх дэмакратаў Паўла Севярынца — палітвязня, які працуе на «хіміі» ў Пружанскім раёне.

Размова Крыстафера Паніка і Паўла Севярынца доўжылася каля 1,5 гадзіны. За гэты час яны абмеркавалі становішча ў краіне і свеце.

Дыпламат перадаў палітвязню шмат прадуктаў, а таксама кнігі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?