Беларусы не хочуць ісці на «На-на»
Ахвотных выкласці 15$ за канцэрт поп-гуру 90-х не знайшлося.
Канцэрт, запланаваны на 3 сакавіка ў Маладзечне, адменены.
Як кажуць у мясцовым Доме культуры, слаба прадаюцца білеты. Не карыстаюцца попытам у маладзечанцаў і «Трусы» Данілец і Майісеенка, піша kraj.by.
А вось у Бабруйску канцэрт «На-на» перанеслі з 4 на 27 сакавіка.
Арганізатары спадзяюцца, што за гэты час фанаткі «нанайцаў» назбіраюць грошы.
Выступ выканаўцаў легендарнай «Фаіны» каштуе 125 тысяч рублёў, ці каля 15$.
Для параўнання: у Маладзечне за такую суму можна ажно чатыры разы паслухаць беларуса Аляксея Хлястова.