Матч 11 тура БАТЭ (Барысаў) — «Славія» (Мазыр) трансляваўся ў прайм-тайм на тэлеканале «Беларусь-2». Каментатар Павел Баранаў правёў трансляцыю на беларускай мове.

Баранаў заўсёды выказваў прыхільнае стаўленне да беларускай мовы.

У мінулую суботу Уладзімір Навіцкі таксама па-беларуску адпрацаваў палову тайма сустрэчы «Гомель» — БАТЭ. Да гэтага даўно на дзяржаўных тэлеканалах не было трансляцый па-беларуску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?