Кватэры ад 30 да 60 «квадратаў»: агляд новабудоўлі ў незвычайным месцы каля Мінска ФОТА

Аўтар: Партнёрскі матэрыял

У жылым комплексе «Зялёная гавань» каля Мінска пачалі прадаваць новыя кватэры ў нестандартным доме — сіціхаўсе. Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» распавёў падрабязнасці.

Што такое сіціхаўс?

Сіціхаўсы — гэта дамы новага фармату, распрацаваныя вядомым забудоўшчыкам «А-100 Дэвелапмент». У малапавярховых дамах вышынёй ад 2 да 5 паверхаў ствараюцца кватэры, якія спалучаюць у сабе перавагі гарадскога і загараднага фармату. Так, многія з іх маюць вокны ў падлогу і адкрытыя летнія тэрасы, а двухпавярховыя і мансардныя кватэры маюць выхад на эксплуатаваны дах.

Якія кватэры прадставілі? 

У адным з чатырохпавярховых сіціхаўсаў пачалі прадаваць кватэры ў двух новых пад'ездах. Спецыяльна для гэтага дома распрацавалі зручныя планіроўкі плошчай ад 30 да 60 квадратных метраў.

Большасць з іх прадаецца разам з прыгожым аздабленнем — застанецца толькі перавезці мэблю і не думаць пра рамонт. Стварыць інтэр'ер будучай кватэры можна онлайн з дапамогай канструктара аздаблення проста на сайце.

У дадатак да аздаблення прапануюць кухню REHAU. Важна адзначыць, што забудоўшчык закупляе матэрыялы і мэблю па спецыяльных аптовых цэнах, таму купіць кватэру з чыставым аздабленнем і кухняй атрымаецца нашмат выгадней, чым рабіць рамонт самастойна.

Такі фармат — выдатны варыянт для маладой сям'і, а таксама перспектыўная інвестыцыя ў нерухомасць.

Для тых, хто аддае перавагу прасторнейшаму жыллю, у сіціхаўсах прапануюць кватэры вялікіх плошчаў, у тым ліку мансардныя кватэры з уласным выхадам на дах. А калі вы ўжо «выраслі» з гарадскога фармату і хочаце быць бліжэй да прыроды, прыгледзьцеся ды таўнхаўсаў «Зялёнай гавані».

Малапавярховая забудова, размяшчэнне ў асяроддзі лесу, блізкасць да Мінска і выгадныя цэны на старце продажаў сталі прычынай небывалай папулярнасці кватэр у сіціхаўсах.

Як купіць?

Купіць кватэру ў «Зялёнай гавані» можна з дапамогай уласных сродкаў, а таксама ў растэрміноўку да 5 гадоў або крэдыт ад 9,99% гадавых. На старце продажаў забудоўшчык прапануе ніжэйшыя цэны — ад $1200 за квадратны метр у рублях па курсе Нацбанка. Даведацца пра падрабязныя ўмовы пакупкі можна па тэлефоне +375 (29) 145 69 55.

Дзе знаходзіцца жылы комплекс?

«Зялёная гавань» размешчана ў 3,5 км на ўсход ад Мінска, каля заказніка «Сціклева» і жывапісных гольф-палёў. На вялізнай тэрыторыі плошчай 220 гектараў з'явяцца дамы з закрытай тэрыторыяй, а таксама развітая інфраструктура: дзіцячы сад, школа, амбулаторыя, крамы, гандлёвы і спартыўны цэнтры, дзіцячыя пляцоўкі і зоны адпачынку.

Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» стараецца захаваць як мага больш дарослых дрэў. Жылы комплекс вельмі акуратна ўпісаны ў прыроднае асяроддзе: дарогі, бульвары і алеі пракладваюцца проста сярод лесу. Такая канцэпцыя — вынік сумеснай працы англійскіх, шведскіх і беларускіх архітэктараў.

Усе дамы ў «Зялёнай гавані» размяшчаюцца на закрытай тэрыторыі. За парадкам і чысцінёй сочыць ўласная кіруючая кампанія «А-100 Камфорт»: кліенцкі сэрвіс даступны кругласутачна, а пакідаць заяўкі жыхары могуць анлайн у адмысловым мабільным дадатку.

Пра забудоўшчыка

Група кампаній «А-100 Дэвелапмент» больш за 15 гадоў паспяхова працуе на рынку жылой і камерцыйнай нерухомасці Беларусі. У партфелі кампаніі такія маштабныя праекты, як «Новая Баравая», «Пірс», «Зялёная гавань», «Зялёныя горкі», «Зялёны Бор», а таксама буйныя гандлёвыя комплексы «Боро», ALL, ALL House, сетка АЗС «А-100», бізнэс-цэнтр «А-100», складскія комплексы. Усе праекты адрозніваюцца сваім пазнавальным стылем і яркай, непаўторнай атмасферай.

«А-100 Дэвелапмент» узводзіць сацыяльную інфраструктуру з такой жа неймавернай хуткасцю, як і жыллё. Так, у Новай Баравой ужо адкрылі тры дзіцячыя садкі, «школу будучыні» і спартыўны цэнтр. Яшчэ адзін дзіцячы сад уведзены ў эксплуатацыю ў клубным квартале «Пірс».

У 2019 годзе «А-100 Дэвелапмент» стала першым камерцыйным забудоўшчыкам у Беларусі, у якога з'явілася ўласная вытворчасць: набыты інавацыйны завод «Сучасныя бетонныя канструкцыі» цалкам пакрывае патрэбы кампаніі ў матэрыялах для будаўніцтва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?