З камэнтароў на сайце.

Вельмі расчараваная «Нашай Нівай». Надрукаваць інтэрвію з Сухарэнкам ды яшчэ й паставіць у газэту ягонае фота з унукам... Проста новы герой, няшчасны звольнены генэрал, які нарэшце атрымаў магчымасьць пабыць з унукам. З‑за гэтага «героя» сапраўды добрыя людзі не пабачылі, як нараджаюцца іх дзеці, гробілі сваё здароўе, ня кажучы пра здароўе пажылых бацькоў.

Давайце яшчэ абвесьцім акцыю: напішы ліст Сухарэнку — і павіншуй яго з днём народзінаў. Сумна, як хутка мы ўсё забываем.

Эніра Браніцкая

* * *

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Эніра Браніцкая адседзела паўгоду на Валадарцы паводле абвінавачаньня ў дачыненьні да незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» (сумнавядомая справа ад дохлых пацуках).

Рэд. Малое ўдакладненьне: мы не друкавалі інтэрвію, мы надрукавалі яго аналіз з цытатамі асобных выказваньняў. Здымак сапраўды ставілі і ўвагу на сытуацыю Сухарэнку зьвярталі. Сэнс і наступствы палітычнай кампаніі па чыстцы КДБ, разгорнутую Лукашэнкам, не зразумець бяз гэтага.

* * *

Аляксандар Класкоўскі далучыўся да палемікі ў сваім блогу. Пост «Чаму намалявалі бяз рог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0