АНТ, 23.45

posterДжэфэрсан у Парыжы (Jefferson in Paris)
ЗША – Францыя, 1995, каляровы, 139 хв.
Рэжысэр: Джэймз Айвары
Ролі выконваюць: Нік Нолт, Гўінэт Пэлтраў, Эстэл Эонэт, Тандзі Ньютан, Тод Бойс, Сэт Гіліам, Найджэл Ўітмі, Нікалас Сілбэрг
Жанр: Гісторыка-біяграфічная драма
Прызы: Намінацыя на “Залатую галіну” Канскага фэсту
Адзнака: 6 (з 10)

Томас Джэфэрсан стаў амбасадарам Злучаных Штатаў у Францыі наконадні Францускае рэвалюцыі. Інтрыгі й раскоша вышэйшага сьвету, ідэі свабоды, што лунаюць у паветры, заняпад арыстакратыі – і прадчуваньне выбуху…

Джэймз Айвары – рэжысэр, які выдатна адчувае атмасфэру старых эпохаў. Трапныя і шыкоўныя касьцюмы, паветра думак і позіркаў, грукат і пошум часу. Але ў цэнтры ў Айвары – чалавек і праблемы ягонага сэрца.

Лад, 00.15

posterДобры злодзей (The Good Thief)
Ірляндыя – Вялікабрытанія – Канада – Францыя, 2002, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Ніл Джордан
Ролі выконваюць: Нік Нолт, Чэкі Карыё, Жэрар Дармон, Саід Тагмаўі, Патрыцыя Кел, Эмір Кустурыца
Жанр: Крымінальная драма паводле фільму Жана-П’ера Мельвіля “Боб – гулец”
Прызы: Прыз Мадрыдзкага кінафэсту за найлепшую апэратарскую працу (Крысу Менгес), намінацыя на галоўны прыз кінафэсту ў Сан-Сэбасьцьяне (Ніл Джордан)

Паўтор карціны Жана-П’ера Мельвіля, пастаўлены Нілам Джорданам.

Афэрыст Боб вяртаецца на Францускую Рыўеру, каб абрабаваць казіно. Пад пільным позіркам інспэктара паліцыі Ражэ ён зьбірае шахраяў і авантурнікаў. Хто каго пераіграйе? Хітры Боб задумаў два налёты: і толькі адзін зь іх будзе сапраўдным…

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?