На вуліцы Гандлёвая падчас будаўніцтва комплекса новых будынкаў вядуцца зямельныя працы, пракладаюць калектар. Унікальны культурны пласт і рэшткі старажытных збудаванняў разбураюцца экскаватарам і вывозяцца на сметнік.
Усё гэта адбываецца без папярэдніх археалагічных даследаванняў і адпаведнага экпертнага заключэння. Неабходна нагадаць, што дадзеная будоўля знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага центра Мінска — Верхні горад узяты пад ахову дзяржавы цалкам.