Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месьціцца сумнавядомая турма Валадарка.

Як паведаміў дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе на грошы багатага шляхціча Пішчалы. Узьведзены ў стылі раньняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці турмы і арсэналу. На пачатку ХХ стагодзьдзя тут быў зьняволены Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыяваным зьезьдзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Тут раней сядзелі героі паўстаньняў 1831 і 1863-га, Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец. На браме гэтага турэмнага замку быў павешаны Іван Пуліхаў, што помсьціў расейскаму губэрнатару Курлову за расстрэл дэманстрацыі менчукоў. Тут сядзелі Сіўчык, Хадыка ды іншыя палітвязьні 1990-2000-х.

Прыкладна з 1999 году пачаліся размовы аб будаўніцтве новага СІЗА на ўскраіне Менску і перадачы замку ў веданьне гарвыканкаму, аднак далей за размоввы справа не прасунулася.

Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?