17 верасьня 1939 г. пачаўся г. зв. вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. У панядзелак, у праграме Наші новості на АНТ зноў была запушчана старая байка пра тое, што паход быў выкліканы наступам нямецкіх войскаў, якія акупавалі этнічную Польшчу і сунуліся на Захад.

Лухта. Савецкі Саюз папросту прыступіў да рэалізацыі пакту Молатава -- Рыбэнтропа аб чацьвертым разьдзеле Польшчы. Як вынік сумесных нямецка-савецкіх пагадненьняў былі сумесныя ваенныя парады, што прайшлі ў Берасьці і Кобрыне.

Вынікам паходу было ня толькі аб’яднаньне ў адно цэлае беларускай нацыі (што несумненна станоўча), але і сталінскія рэпрэсіі, вываз насельніцтва ў Сібір і на Поўнач. Эканамічныя новаўвядзеньні таксама прывялі да зьбядненьня насельніцтва.

За паўтара году, да чэрвеня 1941 г,., з заходнебеларускіх земляў было вывезена на ўсход больш за 100 тыс. чалавек. Некалькі тысяч сядзела па турмах па ўсёй Заходняй Беларусі.

Пад рэпрэсіі трапіла і беларуская інтэлігенцыя: у тым ліку і бацькі «Нашай Нівы» — Аляксандар Уласаў ды Антон Луцкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?