Беларуска Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Гохфільцэне.

фота biathlonworld.com

На дыстанцыі 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі беларуска, якая стартавала першай, дапусціла адзін промах.

Для Домрачавай гэта ўжо 73 подыум у кар’еры (29-21-23).

Перамагла ў гонцы Анастасія Кузьміна, якая выступае за Славакію. На другім месцы фінка Кайса Мякярайнен.

Ірына Крыўко прыбегла дзявятай, а Надзея Скардзіна — 19-й.

Чытайце таксама: Домрачава выйграла гонку ўпершыню пасля вяртання

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?