Google узяўся даваць сваім карыстальнікамі нясціплыя парады. Цяпер,

калі ўвайсці ў пошту Gmail, справа ўверсе відаць надпіс чырвоным колерам: «Get faster Google Mail» (Атрымай хутчэйшы Google Mail).
Калі пстрыкнуць па ім, у залежнасці ад праглядчыка адкрыюцца старонкі з рознымі прапановамі.

Гэтак,

карыстальнікам Internet Explorer 7 дарадцы з Google’а раюць перайсці на Firefox 3 альбо Chrome, бо, маўляў, гэтыя праглядчыкі шпарчэйшыя й прадуктыўнейшыя.
Дзеля датрымання прыстойнасці зроблены рэверанс і ў бок майкрасофтаўскага браўзэра: «Хутчэйшая версія Internet Explorer IE8 цяпер распрацоўваецца й будзе даступная ў выглядзе бэта-версіі».

Карыстальнікам жа старога, яшчэ 6-га Internet Explorer’а, прапануюць спярша абнавіцца да 7-й вэрсіі, аднак не простай, а з пошукам і ўсталяванай панэллю інструментаў ад Google’а.

Што да прыхільнікаў Opera’ы, то іх Google не бярэ да галавы, нягледзячы на няпоўную падтрымку гэтым праглядчыкам некаторых функцый гуглаўскіх праектаў. Справа ў тым, мо, што

новаспечаны Google Chrome акурат днямі абышоў Opera’у па колькасці карыстальнікаў — 0,83% супраць 0,71%.

А тут яшчэ гуглаўскі лікбез супаў з выяўленнем чарговай дзіркі ў Explorer’ы. Прычым, перш за распрацоўшчыкаў дзірку знайшлі кібэрнападнікі, якія хутка заразілі сотні тысяч сайтаў, адтуль зараза трапіла на кампутары наведнікаў, а ўжо з іхніх кампутараў зламыснікі пасцягвалі сабе паролі да онлайнавых гульняў. Хоць, паводле адмыслоўцаў, маглі сцягваць што заўгодна. Праграмісты Explorer’а за тыдзень далі рады зрабіць латку, але давер да самага папулярнага праглядчыка ў чарговы раз пахіснуўся.

Паводле «Вебпланеты» і techradar.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?