Максім Гарэцкі ў савецкай турме. Менск, 1930 г.

Максім Гарэцкі ў савецкай турме. Менск, 1930 г.

Гаўрыла Гарэцкі. Менская турма, 1930 г.

Гаўрыла Гарэцкі. Менская турма, 1930 г.

Беларусамі не нараджаюцца, беларусамі становяцца. Як вядома ў ХХ стагоддзі гэта здаралася часта. Але рэдка, калі тое адбывалася з цэлымі сем’ямі. Таму ўзор — Гарэцкія. Своечасовае прачытанне «Нашай Нівы» ў межах адной хаты мела вынік — прысутнасць у адной сям’і класіка беларускай літаратуры, аўтара «Меланхоліі» і «На імперыялістычнай вайне», Максіма Гарэцкага, і навукоўца-геолага з сусветным імем, акадэміка і грамадскага дзеяча Гаўрылы Гарэцкага.

Новая кніга акадэміка Радзіма Гарэцкага «Браты Гарэцкія» яшчэ раз нагадвае, што беларуская справа ад свайго пачатку апынулася паміж Сцылаю ды Харыбдаю, ці больш прадметна, між расейскім молатам і польскім кавадлам.

Цытата: «Толькі ў канцы ліпеня 1922 года выпусцілі з турмы Вільні (тады польскі горад - заўв. кар.) Максіма Гарэцкага, як у Маскве арыштавалі Гаўрылу». Потым арышты ў жыцці братоў будуць чаргавацца з творчымі і навуковымі ўзлётамі. Турма-кніга-турма або турма-навуковае адкрыццё-турма. Першы, Максім, на ўзлёце творчых сілаў, расстраляны ў 1938 годзе НКВД, другі, Гаўрыла — усё ж шчасліва пазбегнуўшы смяротнага пакарання, здолеў вярнуцца на Беларусь адно праз 20 гадоў.

Кніга, большая частка якой прысвечаная беларускаму савецкаму акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму, толькі падкрэслівае нястачу ў сучаснай Беларусі цэнтрысцкіх, кампрамісных постацяў, што за савецкімі часамі маглі дамаўляцца з наменклатурай і афіцыйнымі коламі, але разам з тым быў здольны пастаяць за ідэалы; якія былі вымушаныя дэманстраваць лаяльнасць, але ўвадначассе здолеў працягваць беларускую справу. Такіх, як паэт Генадзь Бураўкін, што на пачатку 80-х займаў пасаду кіраўніка беларускага савецкага тэлебачання і амаль цалкам збеларусіў эфір. Такіх, нарэшце, як аўтар кнігі, Радзім, сын Гаўрылы, акадэмік і экс-прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія. (Серыя «Бібліятэка «Бацькаўшчыны» »). Мінск: «Медысонт», 2009. 340 с., 500 ас.

Максім Гарэцкі — класік. Забылі? Дык перачытваем апавяданне Гарэцкага «Рускі», адну з вяршыняў кароткай прозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?