Фота з сайту naviny.by
Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец будзе пісаць у сваім блогу на сайце esport.by на беларускай мове.
Да футбаліста ўжо неаднаразова звярталіся з просьбай пачаць выстаўляць частку пастоў на роднай мове. Урэшце Сяргей Крывец выставіў апытанне, ці хочуць наведвальнікі рэсурсу чытаць ягоныя разважанні па‑беларуску. І большасці такая ідэя спадабалася.
Ужо наступны запіс Сяргей паабяцаў зрабіць на беларускай мове.
Сяргей Крывец нарадзіўся 6 чэрвеня 1986 году ў Гродна. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ. Летась Сяргей Крывец у апытанні на званне найлепшага футбаліста краіны заняў шостае месца. Стаў адным з суаўтараў выхаду БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, забіў «Ювентусу» першы беларускі гол у Лізе чэмпіёнаў. Гулец моладзевай зборнай, за нацыянальную правёў адзін матч.