Каранавірус пранікае ў клеткі праз рэцэптары ACE2 (ангіятэнзінператваральны фермент 2). Каб зачапіцца за ACE2 на паверхні клеткі, вірус выкарыстоўвае «шыпы». Аднак, згодна з новым даследаваннем, вірусу могуць не спатрэбіцца рэцэптары ACE2 для траплення ў клеткі.

Аўтары даследавання адзначаюць, што большасць навукоўцаў працуюць з клеткамі нырак прыматаў, аднак у новым даследаванні выкарыстаныя клеткі лёгкіх чалавека, у тым ліку ракавыя, у якіх няма ACE2, і яны выявіліся ўспрымальнымі да мутацыі віруса, вырашчанага ў лабараторыі.

Раней кітайскія навукоўцы не выключылі ролю бялку AXL у лёгкіх чалавека ў пашырэнні COVID-19. А навукоўцы з Кембрыджскага ўніверсітэта і Інстытута Пірбрайта выявілі генетычныя змены SARS-CoV-2, з дапамогай якіх стала магчымая перадача віруса чалавеку ад кажана. Гаворка ідзе аб мутацыях, падобных да тых, што выклікалі выбух атыповай пнеўманіі ў 2003 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0