У Індыі афіцыйна зарэгістравана больш за 414 000 смерцяў ад кавіду, але навукоўцы і даследчыкі заявілі, што гэта колькасць заніжаная. Калі захворванне ў Індыі дасягнула піку ў красавіку і маі, бальніцы па ўсёй краіне былі вымушаныя адмаўляць некаторым пацыентам, якія пазней памерлі дома. Фармальна яны памерлі не ад кавіду, бо праз высокую нагрузку на медыкаў іх нават не тэставалі.

У даследаванні было зафіксавана істотнае перавышэнне смяротнасці адносна сярэдняга паказчыка —ад 3,4 да 4,7 мільёна са студзеня 2020 па чэрвень 2021 года.

«Рэальная колькасць ахвяр, хутчэй за ўсё, складае некалькі мільёнаў, а не сотні тысяч. Гэта, магчыма, найгоршая трагедыя ў Індыі з часоў абвяшчэння незалежнасці», — гаворыцца ў дакладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0