Сярэдняя зарплата за год павялічылася на 23,6%.
Зараз сярэдняя заработная плата штатнага работніка прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый складае 14313 грн ($525).
Самыя высокія сярэднія зарплаты ва Украіне — у Кіеве ($760). На другім месцы Данецкая вобласць ($557), на трэцім — Кіеўская ($545).
Мінімальная зарплата ва Украіне дасягае 6000 грн ($223).
Сярэдняя зарплата ва Украіне (супастаўная з беларускай) з'яўляецца адной з самых нізкіх у Еўропе. Ад суседняй Польшчы Беларусь і Украіна адстаюць амаль у тры разы.