Топ спецыяльнасцяў з высокімі прахаднымі баламі* (сума балаў за тры ЦТ плюс сярэдні бал атэстата)
- стаматалогія, БДМУ — 386
- міжнароднае права, ФМА БДУ — 376
- міжнародныя адносіны, ФМА БДУ — 371
- праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій, факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР — 366
- фармацэўціка, БДМУ — 365
- інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў бізнэс-менеджменце, факультэт камп’ютарнага праектавання БДУІР — 360
- лячэбны факультэт, БДМУ — 357
- прыкладная інфарматыка, ФПМ БДУ — 356
- інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі, факультэт інфармацыйных тэхналогій БДУІР — 356
Топ спецыяльнасцяў з нізкімі прахаднымі баламі
- аграномія, Горацкая сельгасакадэмія — 81
- тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскай вытворчасці, Горацкая сельгасакадэмія — 81
- зоатэхнія, Горацкая сельгасакадэмія — 86
- селекцыя і насенняводства, Горацкая сельгасакадэмія — 86
- ваенная аўтамабільная тэхніка, ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ — 86
- тэхналогія машынабудавання, машына-будаўнічы факультэт БНТУ — 131
- інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу, факультэт транспартных камунікацый БНТУ — 136
- металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка, механіка-тэхналагічны факультэт БНТУ — 146
Недабор сёлета ў акадэміі ў Горках, на некаторых факультэтах БНТУ, на мехмаце і фізічным факультэце БДУ, у БДПУ (настаўнікаў фізікі і інфарматыкі). Некаторыя ВНУ абвясцілі аб працягу тэрміну прыёму дакументаў.
*лічбы на падставе маніторынгу падачы дакументаў. Выніковыя прахадныя балы могуць нязначна адрознівацца