29 ліпеня на палігон у Руднінкай прывезлі першых мігрантаў, паведамляе партал Delfi.

Прадстаўнікі ўладаў цяпер дакладна не змаглі сказаць, колькі людзей размесцяць у намётавым лагеры.

У лагер будуць перавозіць у асноўным адзінокіх мужчын, якія знаходзяцца на заставах.

Сем'і імкнуцца размяшчаць у стацыянарных будынках.

У Руднінкай на гэтым тыдні разгарэўся канфлікт. Мясцовыя жыхары 26 ліпеня блакавалі праезд да палігона, даведаўшыся, што там плануюць размясціць 1500 мігрантаў. Цяпер людзі суцішыліся, паведамляецца, што з жыхарамі дасягнута дамоўленасць. Жыхарам абяцалі, што для пачатку на палігоне паселяць 300 мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0