Азербайджанскі бок палічыў абразлівымі словы палітыка, сказаныя ім у падкасце «Вынікі з Жырыноўскім на радыё «Камсамольская праўда» 30 ліпеня. Баку выказаў пратэст і перадаў ноту, піша РБК.

«Падчас сустрэчы [з часовым павераным] мы выказалі сур'ёзную занепакоенасць і пратэст у сувязі з прадузятымі і абразлівымі выказваннямі Уладзіміра Жырыноўскага, дэпутата Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі, старшыні ЛДПР», — гаворыцца ў паведамленні.

Незадаволенасць Баку выклікаў падкаст з Жырыноўскім, у якім ён, адказваючы на пытанне, навошта Расіі ўмешвацца ў канфлікт Азербайджана і Арменіі, назваў Паўднёвы Каўказ зонай уплыву Расіі. Расія павінна «вярнуцца на тэрыторыі Расійскай імперыі і Савецкага Саюза», лічыць ён.

«І 200 гадоў яны былі пад нашымі сцягамі. Таму тут нам выгадна, яны ж завуць. Мы туды не ідзём з вайной, а армяне просяць, але каб не гінулі рускія салдаты, мы выклікаем дарагога кіраўніка Азербайджана і адзін на адзін гаворым: Ільхам, твой бацька быў вялікі і мудры чалавек — Гейдар Аліеў. Выдатны, я яго ведаў. Таму, Ільхам, у цябе будзе тэрыторыя, якую табе хочацца, але ніводнага рускага салдата ніхто не мае права! Нават паглядзець коса! Ты мяне зразумеў?» — сказаў Жырыноўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0