akipress.org

akipress.org

Акаеў дастаўлены ў будынак спецслужбы, «дзе з яго ўдзелам праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы», паведамляе 24.kg.

Акаеў прыбыў у Бішкек самалётам «Аэрафлота» разам з сынам Ілімам.

У пачатку ліпеня старшыня Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Камчыбек Ташыеў заявіў, што Акаеў абвешчаны ў вышук за злоўжыванне службовым становішчам.

Гаворка ідзе аб заключэнні пагаднення з канадскай «Камека» ў 1992 годзе. Тады кампанія без конкурсу атрымала правы на распрацоўку найбуйнейшага ў рэгіёне залатаруднага радовішча Кумтор (прыблізная ацэнка запасаў золата — 700 т).

У праваахоўных органах лічаць, што дагавор быў нявыгадным для Кыргызстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0