«Гэта фэйкавая інфармацыя. Ні Наталля Качанава, ні нехта іншы з Савета Рэспублікі ў гэты момант у гомельскую калонію не збіраўся», — паведамілі ў прэс-службе.

Нагадаем, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ, была асуджаная на 2,5 года калоніі за сарваную з амапаўца балаклаву. Яна аб’яўляла галадоўку на знак пратэсту супраць таго, што ёй не перадавалі лісты ад родных. Таксама Наталлю ў калоніі два месяцы ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары за адмову шыць форму сілавікам і іншыя парушэнні. Акрамя таго, яе ўгаворвалі пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, аднак яна адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0