«Мяне ўсю калоціць, я не думала, што мае родныя на такое здольныя. Паказалі на відэа, што яны асабіста кідалі тое… Я сама ўбачыла, што яны рабілі, што яны падпальвалі аўто…

Паказалі іх твары, што гэта былі яны…

Але прычым там мая мама, я не разумею.

У той дзень, калі яны нібыта паехалі на рыбалку, мой муж хацеў ехаць з імі. Але бацька сказаў, што не варта, гэта далёка і ўвогуле «лета не скончылася яшчэ, з’ездзім пасля». Муж вельмі прасіўся, але бацька адмовіўся браць яго. Я тады не надала ўвагі гэтаму. А атрымліваецца, гэта быў той раз.

Каб я была чужым чалавекам, то ўражанне пра гэтых людзей у мяне б склалася не самае лепшае. Але ж гэта мае родныя. Я не лічу іх злачынцамі ці тэрарыстамі.

Але я ў шоку, што яны гэта ўсё рабілі. У іх малы сын, у іх нядаўна нарадзіўся ўнук — і чым яны думалі, калі тое рабілі? Я не разумею», — кажа Крысціна.

Чытайце таксама:

«Планавалі атакі на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых» — што расказалі на ТБ пра сям'ю Вайцяховічаў, якіх вінавацяць у тэрарызме

Маці робіць «нагаточкі», сын служыў у войску. Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме за напад на дом Гайдукевіча 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0