Фота Мінабароны

Фота Мінабароны

Міністр абароны Віктар Хрэнін, падводзячы вынікі вучэнняў, заявіў, што сур'ёзная ўвага была нададзена асваенню новых спосабаў дзеянняў войскаў, якія прайшлі апрабацыю ў Сірыі і іншых ваенных канфліктах, таксама падчас вучэнняў адпрацаваныя пытанні прымянення тактычных і аператыўных дэсантаў, вядзення ўзброенай барацьбы на часова акупаванай тэрыторыі сіламі тэрытарыяльных войскаў.

«Самае галоўнае, нашы камандзіры, камандуючыя, штабы атрымалі практыку планавання сумесных дзеянняў. Нам удалося прадэманстраваць, што мы можам забяспечыць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Саюзнай дзяржавы.

Гэта выразны і ясны сігнал для калектыўнага Захаду аб тым, што размова з пазіцыі сілы з народамі Беларусі, Расіі, Казахстана — бесперспектыўная. Мы нацэлены на дыялог», — сказаў Віктар Хрэнін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0