azot.by

azot.by

«Учора затрымалі майго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння яго жонку проста з працы вырвалі для нейкіх следчых дзеянняў, — паведаміў «Салідарнасці» старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

Таксама напярэдадні затрымалі двух членаў страйкама прадпрыемства Андрэя Пагерыла і Уладзіміра Жураўко. Яны застаюцца пад вартай.

22 верасня днём у страйкаме ААТ «Гродна Азот» «Салідарнасці» пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні яшчэ некалькіх азотаўцаў.

Гэта майстар па рамонце абсталявання цэха «Аміяк-3» Рыгор Рубан, майстар змены цэха «Аміяк-3» Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст помпавых установак цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, які пайшоў у стачку.

— Да мяне самога пакуль ніхто не прыходзіў, ніякіх прэтэнзій не прад'яўлялі. Магчымасці таго, што прыйдуць па мяне, я ніколі не выключаў. А як можна яе сёння выключаць? Гэтыя ганенні на незалежны прафсаюз не ўпершыню. Але з'язджаць я нікуды не збіраюся, — сказаў Андрэй Ханевіч.

Вядома, што на прадпрыемстве няпростая сітуацыя з кадрамі. Супрацоўнікі рознага ўзроўню працягваюць звальняцца. Некаторым кіраўніцтва катэгарычна адмаўляецца падпісваць звальненне па ўзгадненні бакоў, настойваючы на тым, каб людзі не сыходзілі».

Чытайце таксама: «Калегі восенню казалі: «Супакойся», а сёння пытаюцца, што рабіць». Сяргей Дылеўскі пра настроі на заводах і сваё жыццё цяпер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0