Сёння раніцай пасля начной змены быў затрыманы Андрэй Башан. Таксама вядома пра затрыманне яшчэ аднаго завадчаніна з БМЗ — ён выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляецца.

На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома, што затрыманымі застаюцца мінімум 13 чалавек, якія працуюць ці працавалі і звольніліся ў знак пратэсту на «Гродна Азоце», БМЗ, Беларускай Чыгунцы. 

Вядома, што некаторых з іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Дзмітрыя Елісеева з БМЗ змясцілі ў гомельскае СІЗА.

«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0