Былы самалёт Лукашэнкі перавозяць з нацыянальнага аэрапорта на аэрадром Ліпкі

Фота апублікаваў тэлеграм-канал otvinta_by.

Ту-154М быў набыты ў 1995 годзе новым спецыяльна для патрэб першага прэзідэнта Беларусі. Адметна, што ён быў у бел-чырвона-белай афарбоўцы, але з новым дзяржаўным гербам. Лукашэнка карыстаўся самалётам да 2017 года.

У 2018-м былы борт №1 хацелі прадаць за 2 мільёна даляраў, але ахвотных набыць самалёт не знайшлося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0