Нагадаем, што сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у рэжыме відэаканферэнцыі правёў нараду ў вузкім коле — сярод пастаянных членаў Рады бяспекі. Пуцін анансаваў, што размова пойдзе менавіта пра Беларусь.

«У нас скончыўся досыць сур'ёзны перамоўны перыяд з нашымі беларускімі сябрамі з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, што так бурна змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў ён.

Пасля пасяджэння Рады бяспекі Расіі, туды вылецеў Лукашэнка.

Афіцыйныя беларускія СМІ ніяк не каментуюць тэрміновы вылет Лукашэнкі ў Сочы, які расійскія інфармагенцтвы назвалі «прыватным візітам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0