На аўдыя размова двух чалавек: першы голас падобны на голас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, другі — на голас падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Беліка. Размова адбылася 12 лістапада ў 11:39.

Балаба нібыта патэлефанаваў Беліку, каб спытаць, каго з супрацоўнікаў АМАП той распытвае па абставінах начнога здарэння.

Белік адказвае, што нікога, што задавальняе Балабу. 

Ён распавядае версію, як «было на самой справе»:

«Па 102 там прайшоў сігнал, прыехалі, убачылі гэта п'янае цела ***, даставілі яго ў Цэнтральнае, адправіліся далей на свой маршрут», — кажа голас, падобны на голас Балабы.

Размова гэта нагадвае ціск на крымінальны вышук. З раследавання былых сілавікоў вядома, што на самай справе было інакш. Раман Бандарэнка не быў п'яны, а сілавікі знаходзіліся на падстрахоўцы ў группы «неабыякавых грамадзян», што прыехалі рэзаць стужкі на Плошчу Пераменаў. 

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0