Палац вядзе сваю гісторыю з XVIII стагоддзя: ён быў пабудаваны па загадзе Мацея Радзівіла. Будынак перажыў некалькі пажараў, пасля вайны выкарыстоўваўся ў якасці школы-інтэрната, а з 1999 года пуставаў і ўсё больш разбураўся. 

Працэс аднаўлення палаца зацяжны і складаны, тым больш калі ўлічыць, у якім дрэнным стане ён захаваўся: у сцены даўно пачалі ўрастаць дрэвы, інтэр’ер разбураны на 90%. Але новыя гаспадары настроеныя сур’ёзна: ужо было праведзена абследаванне тэхнічнага стану будынка, каб перайсці на наступны этап — праектныя работы. Каманда праекта адмыслова шукала архіўныя фотаздымкі і дакументы, каб у будучыні будынак быў максімальна падобны да арыгіналу.

Палац, 1917 год.

Акурат на выкананне праектна-даследчых работ сёння і збіраюцца грошы.

«На 19 кастрычніка па дамове з «БрэстІнспектам» за выкананне прац была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцця гэтай дамовы. Палац мае вострую патрэбу ў падтрымцы, і мы вырашылі запусціць акцыю #мяняюкавунапалац. У нашых сацыяльных сетках больш за пяць тысяч падпісантаў, і калі б кожны памяняў недзе тры рублі за каву на дапамогу ў аднаўленні палаца — гэта дапамагло б прасунуцца далей у нашай агульнай справе», — напісана ў афіцыйным акаўнце палаца Радзівілаў у Паланечцы.

Пералічыць грошы на аднаўленне палаца можна праз АРІП:

Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні — Іншыя грамадскія аб'яднанні — Аднаўленне палаца ў Паланечцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0