Getty Images
Нацыянальная рада па радыё і тэлебачанні Латвіі (рэгулятар) абгрунтаваў сваё рашэнне парушэннямі еўрапейскага заканадаўства, піша Бі-бі-сі.
У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што ПБК пусціў у эфір прадукцыю іншых СМІ — гэта было першым парушэннем. Акрамя гэтага, згодна са сваёй ліцэнзіяй, ПБК павінен адводзіць 51% эфірнага часу еўрапейскай прадукцыі — гэта не выконвалася.
Трэцяе парушэнне — пагроза грамадскаму здароўю: у адной з праграм было сказана, што каранавірус не вельмі заразны, а абараніць сябе можна ўжываннем у ежу селядца. Ва ўсіх трох выпадках канал быў аштрафаваны, трэцяе па ліку парушэнне дало магчымасць ануляваць ліцэнзію.
Вяшчанне павінна быць спынена 26 кастрычніка. Паводле даных кампаніі Kantar, у верасні 2021 года ПБК быў самым папулярным рускім каналам у Латвіі, а таксама трэцім па папулярнасці каналам у краіне (разам з каналамі на латышскай мове). Каля 40% жыхароў Латвіі — рускамоўныя.