«Гэта трэба няўхільна выконваць. Проста папярэджваю.

Калі яшчэ атрымаецца так, як у Бабруйску або Мінску (не паспелі, бачыце, адмяніць раней прынятыя, Наталля Іванаўна [Качанава], рашэнні ў гарвыканкаме). І пакінулі дурасць, якую наогул страшна чытаць», — адзначыў ён.

Ён растлумачыў, чаму ў такім выпадку часта згадвае ў гэтым плане Наталлю Качанаву: «Бо Мінск — гэта рассаднік гэтых фэйкаў і іншага. Я не хацеў бы з вамі, як чалавекам адказным, на гэту тэму больш размаўляць. Як і з усімі іншымі. Рашэнні будуць імгненнымі і кардынальнымі. Не вас толькі датычыцца. Можа, Назарава (віцэ-прэм'ер, упаўнаважаны ў Гомельскай вобласці Юрый Назараў) гэта па Гомелі больш датычыцца, чым вас. Але я проста бяру для прыкладу».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на факты злачыннай дзейнасці ў Гомельскай вобласці.

«Паглядзіце, што ў Гомелі ў Назарава робіцца. Гэта ж катастрофа. Там па начах ужо кароў рэжуць і сплаўляюць у Расію.

І гэта ж не першы месяц. І цішыня. Трэба было ўмяшанне прэзідэнта, трэба было пасылаць туды Кубракова, каб ён некага там прыдушыў. Ну дык чакайце, ён там ужо», — сказаў ён.

«Ну а табе, калі ты ўпаўнаважаны прэзідэнтам, трэба было як чалавеку сельскаму, лясному, заняцца гэтымі сцежкамі, па якіх яны мяса вывозяць у Расію (праз жулікаў, і службовыя асобы гэтым павязаны) і там прадаюць», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да віцэ-прэм'ера.

«Яшчэ раз папярэджваю: дамовіліся, прынята рашэнне — выконвайце. Гэта сёння галоўнае. Гэта пытанне нашай выжывальнасці. Інакш нас проста як у жорнах ператруць. Калі не з'ядуць, то выплюнуць», — запатрабаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0