— З досведу іншых краін можна сказаць: з уводам жорсткіх антыкавідных абмежаванняў захворванне, натуральна, зніжалася, — адзначыў Вельгін. — Але лакдаўн не можа працягвацца бясконца. І як толькі аслабляюць лейцы, усё вяртаецца. Таму адзіны шлях спыніць пандэмію — гэта стварэнне імуннай праслойкі. Да прыходу «дэльта»-штама казалі пра тое, што пры вакцынацыі 60% насельніцтва мы будзем абаронены — сфарміруецца папуляцыйны імунітэт. Цяпер трэба ўжо 70-80% насельніцтва прышчапіць. Таму трэба гэтыя лічбы дасягаць. Іншага шляху няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0