Калі палі прыбраныя і разараныя, надыходзіць сезон пылавых бур. Вецер на дзясяткі кіламетраў ганяе дробныя часціцы грунту і арганікі, фарміруючы новы ландшафт, замятаючы дарогі.

Для Прыпяцкага Палесся, якое ўсё жыццё лічылася балотным рэгіёнам і акумулятарам вады, такая з'ява была б вельмі незвычайнай яшчэ 15 гадоў таму. Зараз усё ў парадку рэчаў, прывыклі.

Аказалася, што ўрадлівы пласт, якім мы так ганарыліся, чамусьці не аднаўляецца за кошт севазвароту. З гэтым пылам зрабіць ужо нічога немагчыма. Нават пры наяўнасці ападкаў — яны проста праходзяць, не затрымліваючыся, скрозь дробны пыл, толькі на час ператвараючы яго ў гразь. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0