Пра гэта распавёў гісторык мастацтва Клаўдыё Стрынаці ў сваёй калонцы ў штодзённай газеце Repubblica, паведамляе CNN.

Віла Аўрора была пабудавана ў канцы 16 стагоддзя італьянскім кардыналам Франчэска Марыяй дэль Монтэ. Тады яна выкарыстоўвалася як паляўнічы домік побач з загараднай рэзідэнцыяй Людавізі.

Кардынал даверыў Караваджа стварыць фрэску з Юпітэрам, Нептуном і Плутонам шырынёй 2,75 метра. Так на столі з'явіліся тры боствы, кожнаму з якіх адпавядаюць пэўныя жывёлы.

Фрэска «Юпітэр, Нептун і Плутон» Караваджа. Фота: Вікіпедыя

Фрэска «Юпітэр, Нептун і Плутон» Караваджа. Фота: Вікіпедыя

У канцы 19 стагоддзя маёнтак быў прададзены ўраду Рыма. Менавіта ў гэты перыяд большасць будынкаў была разбурана. Віла Аўрора ацалела як гістарычны помнік — і ўсё дзякуючы менавіта роспісу славутага італьянскага мастака. 

Гэтая віла месціцца ў самым сэрцы Рыма. Яна акружаная садам і займае 2800 квадратных метраў. У шасціпавярховым будынку захоўваецца мноства розных каштоўнасцяў. Яшчэ ў 2010 годзе творы мастацтва, якія знаходзяцца ўнутры вілы, былі ацэненыя ў 670 мільёнаў еўра.

Па словах Алесандра Цукары, прафесара гісторыі сучаснага мастацтва ў рымскім універсітэце Ла Сапіенца, сама фрэска мае ацэначны кошт больш чым у 360 мільёнаў даляраў.

Віла таксама распісана фрэскамі мастака эпохі барока Джавані Франчэска Барб'еры, вядомага як Гверчына, які працаваў на віле паміж 1621 і 1623 гадамі.

Цяпер віла Аўрора належыць сям'і Банкампаньі-Людавізі, нашчадкам папы Грыгорыя XV. Аднак падрабязнасці судовых прычын, якія ляжаць у аснове аўкцыённага продажу, не выдаюцца.

А вось абслугоўванне нерухомасці абыдзецца дорага. Адной з умоў для тых, хто набудзе нерухомасць, будзе выдаткаваць 11 мільёнаў еўра на аднаўленне.

Але калі віла будзе прададзеная па той цане, якую просяць уласнікі, то стане самым дарагім публічна зарэгістраваным продажам нерухомасці за ўсю гісторыю. Цяпер гэты статус належыць ганконгскай рэзідэнцыі, прададзенай у 2017 годзе за 361 мільён даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0