Як паведаміў першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Прышчэпскі, міліцыя правяла маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі Мінска, перш за ўсё ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Прычым нават у тых з іх, дзе ўсталяваныя турнікеты, працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) удавалася бесперашкодна не толькі трапляць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнай зброі.

У 38 будынках ВНУ былі зробленыя такія спробы, у 32 з іх прадметы былі пранесеныя бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб'ектах — макеты агнястрэльнай зброі.

«Можна хоць сто камер усталяваць і турнікетаў, але пакуль не выпрацаваны алгарытм, натрэніраваны персанал, эфекту не будзе, — падсумаваў Раман Галоўчанка. — Таму па ВНУ і ССНУ, якія ў найбольшай групе рызыкі, трэба паўторна адпрацаваць. Калі пасля падобных фактаў не будзе наведзены парадак — тады прабачце… Гэтага ніхто не зразумее».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0