Фота: УНІАН

Фота: УНІАН

Абвяшчэнне Кіева чырвонай зонай яшчэ павінна зрабіць спецыяльная камісія, але Віталь Клічко ўжо абвясціў пра строгія абмежаванні ўжо з панядзелка.

Паводле яго слоў, наведванне рэстаранаў, кафэ, забаўляльных мерапрыемстваў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых публічных аб'ектаў і мерапрыемстваў будзе магчымым толькі пры наяўнасці ва ўсіх работнікаў і наведвальнікаў ПЛР-тэста або сертыфіката аб вакцынацыі.

Гэтак жа карыстацца грамадскім транспартам змогуць толькі тыя, хто мае ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі. Прычым правяраць іх наяўнасць будуць не кіроўцы, а спецыяльныя групы праваахоўнікаў — выбарачна, не на прыпынках, а проста ў транспарце.

Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн да 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

У Маскве ўводзіцца лакдаўн з 28 кастрычніка да 7 лістапада

Гісторыя звычайнага цуду. Як Японія дабілася поспеху ў барацьбе з кавідам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0