house.gov.by

house.gov.by

Відэазапіс адказу выклала прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, на гэта звярнуў увагу Reform.by.

«Нам сёння прасцей. Ну так, не заўсёды проста там адгандляваць цану на нафту. Вось мы цяпер вядзём кампанію закупкі нафты на наступны год. Нам кажуць: слухайце, ну рызыкоўна з вамі працаваць. Давайце мы за рызыкі падымем цану. Мы абмяркоўваем, мы пераконваем, мы знаходзім рашэнні. Вось гэта вельмі важна», — сказаў Юрый Назараў, кажучы аб узаемадзеянні з Расіяй апошнім часам.

Віцэ-прэм'ер не ўдакладніў, як было вырашана пытанне аб цэнах на нафту, калі і ад каго паступала прапанова аб павелічэнні кошту сыравіны з Расіі.

Паводле яго слоў, ва ўрада ёсць пэўныя планы, што прадпрымаць і ў выпадку прыняцця пятага пакета санкцый. Юрый Назараў нагадаў, што «Белнафтахім» знаходзіцца пад санкцыямі з 2007 года. Гэты досвед абагульнены ў «дарожныя карты».

«Разумееце, што з 2007 года прадпрыемствы «Белнафтахіма» навучыліся вось хітрыць… У нас па кожным ведамстве распрацавана дарожная карта. Яна не застылая. Там няма такога алгарытму, што калі вось пяты пакет санкцый уступіў, то мы ўжо ведаем, што рабіць. Мы ведаем, што трэба рабіць у выпадку далейшага паглыблення санкцый», — патлумачыў схему абыходу санкцый чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0