«Заявы на мяне розныя: пачынаючы ад рэабілітацыі нацызму да процьмы рэпостаў.

Першая заява — калі я рэпосціў вядомае фота, дзе група воінаў трымае павержаны нацысцкі сцяг. Прохараў напісаў, што Кузняцоў прапаведуе нацызм. І другое — нібыта я рэпосціў нейкі матэрыял «Белсата».

Участковы апытаў мяне па першым эпізодзе. Ясная справа, там нічога не было. Але грамадзянін Прохараў напісаў скаргу вышэй, што, маўляў, участковы не толькі праяўляе лаяльнасць, а ўступіў у злачынную змову з Кузняцовым, каб той пазбег адказнасці паводле артыкула 19.11», — расказаў навуковец.

Паколькі тэрмін разгляду спраў па першых заявах Прохарава скончыўся, той 3 кастрычніка напісаў на даследчыка яшчэ 6 заяў, што Кузняцоў рабіў рэпосты з сайтаў «Белсата» і Tut.by.

«Але ўсе матэрыялы, якія я рэпосціў, былі выключна па гісторыі, адукацыі, пра Еўрасаюз, быў выступ прэзідэнта Польшчы. То-бок па змесце там нічога экстрэмісцкага няма. Але паколькі яны былі размешчаныя на такіх сайтах, у міліцыі склалі пратакол і накіравалі ў суд Савецкага раёна», — тлумачыць Ігар Кузняцоў.

27 кастрычніка адбылося судовае пасяджэнне, якое доўжылася роўна адну хвіліну. Суддзя адразу паведаміла, што матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў Савецкае РУУС.

Ігар Кузняцоў сцвярджае, што Прохараў — чалавек рэальны і піша скаргі рэгулярна.

Калі навуковец напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што «Прохараў з'яўляецца інфарматарам», і папярэдзіў, каб людзі «былі пільнымі і асцярожнымі», грамадзянін падаў чарговую скаргу ў РУУС, каб Кузняцова прыцягнулі ўжо да крымінальнай адказнасці.

«Прохараў напісаў, што я яго пакрыўдзіў і назваў інфарматарам, а таксама выклаў персанальныя даныя гэтага Прохарава. Хоць акрамя прозвішча і ініцыялаў там нічога не было.

Пакуль невядома, калі адбудуцца наступныя судовыя пасяджэнні па скаргах Прохарава.

Якраз у канцы кастрычніка скончыўся кантракт Ігара Кузняцова ў БДУ, дзе ён выкладаў на факультэце міжнародных адносін. Універсітэт працягваць кантракт з гісторыкам не стаў. 

Ігар Кузняцоў выкладаў у БДУ 23 гады, працаваў на кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта, уваходзіў у першую дзясятку сярод выкладчыкаў БДУ па цытаванасці ў сэрвісе Google Scholar Citations (гэта адзін з крытэрыяў ацэнкі ўзроўню рэйтынгу выкладчыкаў).

Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па сталінскіх рэпрэсіях, працягваў займацца гэтай тэматыкай і актыўна выступаў у СМІ. За яго пазіцыю ў дзяржаўных СМІ Кузняцова называлі «лжэгісторыкам». 

«На меня самого написали четыре доноса». Историк Игорь Кузнецов о слитой базе обращений в милицию и параллелях с 1930-ми годами

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0