Cцэна з фільма Pretty Woman («Прыгажуня») з Рычардам Гірам і Джуліяй Робэртс

Cцэна з фільма Pretty Woman («Прыгажуня») з Рычардам Гірам і Джуліяй Робэртс

Чаму Галівуд апошнія некалькі год лічыць не вартым здымаць фільмы з элементамі эротыкі, разбіралася Крысціна Ньюланд з BBC.

Першая прычына, якую ўзгадвае Крысціна, — агульны зрух амерыканцаў да пурытанства.

 Магчыма, гэта водгулле руху #MeToo, дзякуючы якому жанчыны з усяго свету расказалі свае гісторыі прыніжэння ці гвалту. Тэма сэксу стала небяспечнай тэмай, у якой трэба ўзважваць кожнае слова і кожную думку.

Магчыма, наадварот, з шырокім распаўсюдам інтэрнэту парнафільмы сталі настолькі даступнымі, што ніхто не хоча ўжо шукаць гэтых жа радасцяў у мастацкім кіно.

Да таго ж, і самі маладыя людзі пакалення міленіялаў і пакалення Z займаюцца каханнем радзей, чым іх папярэднікі, сцвярджае Эн Хорнадэй, кінакрытык з Washington Post.

З іншага боку, прычынай асэксуальнасці сучаснага кіно можа быць выключна камерцыйны разлік. Людзі пачалі глядзець усе фільмы разам з дзецьмі. Таму паміж фільмам пра супер-герояў Марвэла і эратычным шэдэўрам, людзі ў 2021 годзе пераважна абіраюць Марвэла.

А героі Марвэла мусяць ратаваць свет, быць пільнымі ў атачэнні ворага, не расслабляцца і не разнявольвацца. Побач з імі немагчымыя думкі пра пяшчоту ці жарсць.

Распрацоўваючы якасны блокбастар сёння, адмыслоўцы ў Галівудзе факусуюцца на галоўным у фільме — тым, як дынамічна раскручвае сюжэт. Экшн, брутальнасць, небяспека — патрэбныя сюжэту. Яны яго матор. А сэкс — непатрэбны, ён можа падацца ў дынамічнай гісторыі нават нязграбным.

У новай эстэтычнай сітуацыі не знаходзіцца месца не толькі адкрытым сцэнам сэксу ў кіно — знікае і старая пачуццёвасць у прынцыпе. Галівуд перастае выпускаць рамантычныя драмы ці рамантычныя камедыі, у якіх людзі збліжаюцца.

Сёння мэйнстрымавае кіно захрасла на ростанях, і галоўны выклік, які стаіць перад новымі мастакамі, — падабраць правільную форму для тэмы сэксу і пачуццёвасці.

ХХІ стагоддзе, на жаль, можа ставіць пытанне пра непрактычнасць і немэтазгоднасць сэксу і пачуццёвасці ў новым мастацтве, але, зрэшты, большасць добрых рэчаў у свеце — непрактычныя і зусім немэтазгодныя.

«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся

«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0