У акцыі бяруць удзел беларускія і ўкраінскія журналісты, сябры Паўла, іншыя неабыякавыя.

Яны сабраліся каля помніка Шарамету на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко, дзе і загінуў журналіст.

 

Павел Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 года ў Мінску.

Журналіст працаваў у трох краінах: Беларусі, Расіі і Украіне. Пасля ягонага арышту ў Беларусі за крытычныя матэрыялы ў 1997 годзе быў вымушаны з'ехаць у Расію. Пазней Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства.

З 1998 года журналіст будаваў прафесійную кар'еру ў Расіі, працаваў на вядучых расійскіх тэлеканалах як аўтар дакументальных фільмаў і спецпраектаў. Але ў канцы 2000-х ён вымушаны быў пакінуць Першы расійскі канал, таму што не захацеў мірыцца з цэнзурай і ціскам.

З 2012 года Шарамет жыў і працаваў у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0