Фота:depositphotos.com

Фота:depositphotos.com

Праваабаронцы кажуць, што, нягледзячы на аб’яўленую амністыю, баевікі распраўляюцца з былымі сілавікамі.

Прадстаўнік талібаў нядаўна афіцыйна заявіў, што ў краіне нікога не забівалі з помсты. Але праваабаронцы з Human Rights Watch абвінавачваюць кіраўніцтва Талібана ў тым, што яны патураюць мясцовым камандзірам баевікоў і заахвочваюць да распраў.

Паводле справаздачы арганізацыі Human Rights Watch, апублікаванай сёння, больш за сто чалавек былі забітыя ці выкрадзеныя ў чатырох правінцыях Афганістана — Ганзі, Хілменд, Кундуз і Кандагар.

Калі талібы захоплівалі Афганістан у жніўні 2021 года, пасля вываду амерыканскіх войск у раёнах, якія добраахвотна здаваліся, баевікі прапаноўвалі сілавікам прайсці рэгістрацыю. Маўляў, для таго, каб былыя сілавікі маглі атрымаць лісты-гарантыі бяспекі. Але насамрэч гэтыя рэгістрацыйныя спісы ўжо праз некалькі дзён талібы выкарысталі для таго, каб вылавіць усіх былых сілавікоў, арыштаваць іх ці пакараць смерцю.

Талібы таксама атрымалі доступ да спісаў супрацоўнікаў, якія пакінуў былы ўрад, і гэта дапамагло ім выявіць былых супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў ці вайскоўцаў.

 Патрыцыя Госман, памочнік дырэктара Human Rights Watch па справах Азіі, заявіла, што «цяпер гэта задача Талібана — прадухіліць будучыя забойствы, пакараць вінаватых і выплаціць кампенсацыі сем’ям забітых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0