«Не, сустрэча не планавалася, — адказаў Франак Вячорка, дарадца Ціханоўскай. — Макея ўвогуле тут не вельмі вітаюць і дакладна не вельмі радыя яму. Яго дэлегацыя пазбягае публікі і журналістаў».

Удзел Макея ў пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў для офіса Ціханоўскай быў чаканы.

«Ён чалавек тэхнічны. Ездзіць па форумах ААН і АБСЕ. Але яго не ўспрымаюць сур'ёзна. Тое, што Макей удзельнічае, — асаблівасць такіх арганізацый, як АБСЕ. Трэба прыняць гэта. Галоўнае, гэта ніяк не сведчыць пра прызнанне рэжыму ці Лукашэнкі. Чары Макея больш не працуюць», — каментуе Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская 1 снежня сустракалася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт, генсакратаром асамблеі Раберта Мантэла і бюро АБСЕ. Яна заклікала арганізацыю падтрымаць падрыхтоўку да перамоў паміж дэмакратычнымі сіламі і сістэмай Лукашэнкі, таксама запрасіць Расію на абмеркаванне беларускага крызісу, заклікаць яе да адказу.

АБСЕ магла бы дапамагчы з маніторынгам судоў, праверкай умоў у турмах, падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць рэферэндум і яго вынікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0