photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Новым кіраўніком 3‑яй асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецназу вайсковай часткі 3214 (Уручча) стаў Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў, паведаміў «Нашай Ніве» прэс‑сакратар унутраных войскаў Сяргей Кабаковіч.

Змена звязаная з тым, што былы кіраўнік спецназу Юры Караеў пайшоў на павышэнне. Цяпер ён займае пасаду першага намесніка начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС. Караеў быў начальнікам спецназа менш за год. Да гэтага брыгадай камандаваў Дзмітры Паўлічэнка.

У ліпені летась асецін Юры Караеў узначаліў Мінскі полк міліцыі спецназу ГУУС Менгарвыканкаму. Ён замяніў Юрыя Падабеда, у якога нібыта ўзніклі праблемы са здароўем. Дарэчы, цяпер Падабед узначальвае асабістую ахову вядомага бізнесоўца Юрыя Чыжа.
Да гэтага Караеў працаваў у Гомелі.
А літаральна праз два з паловай месяцы Караеў атрымаў новае прызначэнне. Ва ўручанскі спецназ ён прыйшоў на месца Дзмітрыя Паўлічэнкі. Замест сябе ж пакінуў Аляксандра Лукомскага.

Хазалбек Атабекаў у 1990 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна‑палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 2005 годзе Атабекаў быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу», у той час ён з’яўляўся начальнікам аддзялення баявой падрыхтоўкі в/ч — 3214.

У жніўні 2007 году новаму кіраўніку спецназа было прысвоена званне палкоўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?