Вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя Літвы мае зрабіць мастак Генік Лойка. Плануецца, што скульптура паўстане ў верасні ў самым цэнтры сталіцы — ля Палаца мастацтваў. «Калі ўсё атрымаецца — дык у дворык за Палацам падгоняць грузавік з 6-10 кубамі пяску — гэта і будзе матэрыял для будучай скульптуры, —кажа Лойка. — Хутчэй за ўсё сімвалам Літвы зраблю жаночую постаць».

Закаваны князь Кейстут — скульптура, зробленая ўдзельнікамі пленэра «Легенда з пяску» ў Крэве.

Генік Лойка — скульптар, аўтар пленераў «Легенда з пяску», падчас якіх на пясчаных кар'ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?