Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Урачыстая цырымонія надання ганаровага звання адбылася 21 верасня.

Атэстат ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы і медаль «За заслугі перад універсітэтам» атрымаў Мітрапаліт Філарэт. Урачыстая цырымонія надання ганаровага звання адбылася 21 верасня на пашыраным паседжанні ўніверсітэту. У часе ўрачыстасцяў рэктар Гродзенскага ўніверсітэту Яўген Роўба адзначыў, што паміж універсітэтам і Беларускай праваслаўнай царквой наладжаныя ўстойлівыя сувязі. У прыватнасці, універсітэт мае дамовы аб супрацоўніцтве з Мінскай духоўнай акадэміяй і Гродзенскай япархіяй, у рамках якіх адбываецца ўзаемадзеянне ў навуковай і адукацыйнай сферах.

Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі выступіў перад удзельнікамі паседжання з прамовай на тэму «Аб узросце ў свеце і ў царкве».

prosto-free.livejournal.com