27 кастрычніка кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік правёў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» брыфінг у сувязі з катастрофай напярэдадні ўвечары расійскага самалёта.

Паводле яго слоў, самалёт ВАe‑125‑800 Hawker, які належаў кампаніі «С‑Эйр», вылецеў у 20.06 з Унукава, выконваў чартэрны рэйс у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». На борце знаходзіліся тры члены экіпажа і два пасажыры, адным з якіх быў генеральны дырэктар «С‑Эйр» Марат Рамашкін.

У 21.14 дыспетчар мінскага аэрапорта выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг, і прыкладна на адлегласці да двух кіламетраў ад узлётна‑пасадачнай паласы Hawker ішоў дакладна па курсе ў створ пасадачнай паласы.

Аднак у раёне двух кіламетраў ад пасадачнай паласы паветранае судна пачало адыходзіць улева.

Дыспетчар паспрабаваў звязацца з ім, каб высветліць прычыны і адправіць самалёт яшчэ на адзін заход, аднак сувязь спынілася.

Самалёт упаў на адлегласці паўтара‑два кіламетры ад узлётна‑пасадачнай паласы блізу вёскі Пяцігодка. Абломкі былі знойдзены ноччу ратавальна‑аварыйнай службай. Усе члены экіпажа і пасажыры загінулі. Паводле слоў Мельніка, знойдзены адзін з двух бартавых самапісцаў самалёта.

Ён таксама паведаміў, што для расследавання прычын катастрофы будзе створана спецыяльная камісія з прадстаўнікоў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД, Беларусі, Расіі. Магчыма, у склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі амерыканскай і брытанскай кампаній — вытворцаў самалёта.

Паводле слоў Мельніка, версій здарэння можа быць шмат.

Камісія будзе адпрацоўваць абсалютна ўсе, у тым ліку — наяўнасць у дастатковай колькасці паліва і яго якасць.

БелаПАН


Fatal error: Uncaught RedisException: MISCONF Redis is configured to save RDB snapshots, but it is currently not able to persist on disk. Commands that may modify the data set are disabled, because this instance is configured to report errors during writes if RDB snapshotting fails (stop-writes-on-bgsave-error option). Please check the Redis logs for details about the RDB error. in /var/www/www-root/data/www/lib/yii/web/CHttpSession.php:140 Stack trace: #0 /var/www/www-root/data/www/lib/yii/web/CHttpSession.php(140): session_write_close() #1 [internal function]: CHttpSession->close() #2 {main} thrown in /var/www/www-root/data/www/lib/yii/web/CHttpSession.php on line 140